WYDARZENIA

Image article

Простыя словы, простыя рэчы… Гарбата або чай

10.10.2021, 12:00
WSTĘP: Wolny

У рамках фестывалю « Без бар’ераў», арганізатарам якога з’яўляецца Музей Азіі і Ціхага акіяну, адбудзецца сустрэча з Іванам Сіцько, які запрашае ўдзельнікаў мерапрыемства «Простыя словы, простыя рэчы… Гарбата або чай» да размовы пра спажыванне гэтага асаблівага напою і да адчування смакаў, водару, колераў, формаў, якія прысутнічаюць у гарбатным свеце.

Для каго сустрэча:
для людзей, якія любяць піць гарбату і разумеюць беларускую мову.
Тэма сустрэчы:
Сустрэча прысвечана чаю або гарбаце – каму як бліжэй. Будзем разам разбірацца, што мы п’ем, як гэта называем і чаму ўсё так складана, калі ўсё быццам бы так проста.

Падчас сустрэчы кожны з вас самастойна з дапамогай вядоўцы заварыць сабе гарбату самым простым спосабам. І гэта не будзе заварванне ў кубачку хуткай гарбаткі ў пакеціках. Будзем разам шукаць глыбіню ў простых дзеяннях і прыглядацца колерам, смакам і водару.

Іван у сваю чаргу пакажа Вам больш складаныя спосабы з выкарыстаннем рознага посуду для заварвання чаю.

Пагаворым пра тое, якія назвы існуюць у культуры піцця гарбаты. Паспрабуем назваць усё сваімі словамі, больш простымі і зразумелымі.

Хочацца дадаць «Проста пі чай» але гэта ўжо слоган адной з крамаў чаю ў Менску.

Напішу: «Проста прыходзь і будзем піць гарбату»

Мерапрыемства бясплатнае, але трэба запісацца.

Колькасць месцаў абмежаваная!!